вторник, 30 октября 2018 г.

Скорагаворкі. Чыстагаворкі. Вершы.

1. Наша мова

Наша мова  - гэта словы, 
Усё, што мы гаворым.
Пачынаем мы знаёмства
З роднай нашай мовай.

2. Я і мая школа. Настаўніца і вучні

У  школу мы  прыйшлі,
Тут сяброў знайшлі.
Настаўніца, наш клас - 
Усё новае для нас.

Сабірайся ўвесь народ!
Пойдзем з вамі ў агарод.
Агародніну мы знаем,
Назвы гучна называем.

3. Я і мая школа. Вучэбныя рэчы

Гук [ў]
Лоўка наш Воўка малюе алоўкам.

Воўк вяроўку віў, 
Воўк ад крыўды выў:
- Эх, была б вяроўка - 
Не ўцякла б кароўка!


Грышка ў школу сабіраўся,
Вельмі-вельмі ён спяшаўся,
Рэчы са стала ўзяў,
Што ў ранец ён паклаў?

Падручнікі, сшыткі
Купіла мне мама.
У школу з сябрамі 
Пайду я таксама.

4. Я і мая школа. Школьныя памяшканні

Школьнікамі сталі, 
Новае пазналі,
Вучыцца не лянота - 
І кожны дзень работа.

Гук [дж]

У школу кожны дзень хаджу.
За партай ціха я сяджу.
На настаўніцу гляджу.
Вучыцца добра я хачу.

Дожджык ліў, паліваў.
Дзімку ў двор ён запрашаў.

5. Я і мая школа. Вучэбныя заняткі

Звоніць гучна нам званок,
Кліча нас ён на ўрок.
Тані, Юры, Мішкі, 
Даставайце кніжкі.

Гук [ч]

На арэлях я лячу
І ад радасці крычу.
Я лячу, лячу, лячу,
Гучна на ўвесь двор крычу.

Раз, два, тры, чатыры,    
Кошку грамаце вучылі.
Не чытаць, не пісаць,
А за мышкамі скакаць

На штыкетніку каля сметніку
Верабей сеў:
- Чыў-чыў-чыў! -  
Свае пальчыкі лічыў.


Я – чырвоны цягнічок,
Чысты чорненькі бачок.
Па чыгунцы я імчу,
Грукачу, крычу, свішчу – ЧУ-ЧУУУУУ!
 


6. Я і мая сям'я. Мае сваякі

Мама, тата і бабуля,
Брат, сястрычка і дзядуля,
А малодшы - гэта я.
Вось уся наша сям'я!

Калыхала дачку маці
І спявала так дзіцяці: 
- Спі, дачушка, спі, дзіцятка,
Побач будзе з табой матка.

Гук [шч]

Шча-шча-шча - злавілі ляшча.
Шчу-шчу-шчу - я яго пачышчу.

7. Я і мая сям'я. Мая кватэра

На канапе я ляжу
І на столь уверх гляджу.
Люстра нада мною
Уніз галавою.
Побач крэсла і камод
Адчыніў шуфлядку-рот.
На сцяне вісіць экран,
Знізу ў мяне дыван.

Гук [р]

Каля горкі 
Два Рыгоркі,
Дзве Марынкі,
Дзве Ірынкі,
Два Барыскі,
Дзве Ларыскі
Елі смачныя ірыскі.

Рыбак рыбачыць, рыба рыбака бачыць.

8. Я і мая сям'я. Рэжым дня

Робім ранкам па парадку,
Як прачнуліся, зарадку.
Потым умываемся,
Хутка апранаемся,
За сталом ужо сядзім
І сняданак свой ядзім.
Потым у школу мы ідзём -
Вось так весела жывём.

Гук [дз']

Дзе-дзе-дзе - дзеці плаваюць у вадзе.
Дзі-дзі-дзі  -  да дзяцей і ты ідзі.

Дзяцел дзюбай дзёрн дзярэ.

9. Я і мая сям'я. Асабістая гігіена

Цішка рана прачынаўся,
Першай справай умываўся,
Чысціў зубы, апранаўся.
І зарадкай ён займаўся.
Кожны дзень і кожны ранак
Устае ён спазаранак,
Каб займацца фізкультурай,
Асабістаю культурай.

Гук [ц']

Ця-ця-ця  - заплакала дзіця.
Це-це-це - мяцеліца мяце.

Цецярук з цяцеркаю і цецеранятамі цеста месяць.

Брудным быць не хоча коцік:
Мые спінку і жывоцік.
Мые лапкі, хвосцік мые...
Вучаць коціка малыя.

10. Я і мая сям'я. Адзенне і абутак

Ледзь падняўся Алесь і спрасонку
Пачаў апранаць адзенне Алёнкі.
Спачатку сукенку,
А потым спадніцу, - 
І стаў ён падобны на чараўніцу.
Давайце, рабяты, яму дапаможам,
Няўжо апрануць дзяцей мы не зможам?

Мы адзенне апранаем, а абутак абуваем.

Я на месцы не сяджу,
То танцую, то хаджу.
І чачотку выбіваю,
А стамлюся - я спяваю.
Побач - мае сябрукі:
Грыша, Цімка, хлапчукі.
І дзяўчынкі прыбягаюць,
З намі весела спяваюць.


11. Я і мае сябры. Знаёмімся з сябрамі

Янка, Яся і Алесь!
Гэй сюды! Пайшлі ў лес!
Там ужо Антовь, Васіль, 
Антаніна і Базыль.

Дзецьмі занятыя лаўкі:
Ля Саўкі брацік Слаўка,
Ля Міхаські - Яська,
Ля Валодзькі - Лёдзька,
Каля Віцькі сядзіць Міцька,
Ля Антолі - Толя,
Ля Міколы - Оля.


12. Я і мае сябры. Гуляем разам

Гукі [р], [р]

Мы пасадзім грушку
Усе, усе,
Няхай наша грушка
Расце, расце.
Вырасці ты, грушка,
Вось такой вышыні,
Распусціся, грушка,
Вось такой шырыні.
Расці, расці, грушка,
Ды ў добры час.
Патанцуй, Марылька,
Паскачы для нас!

Кот, кот Апанас,
Ты лаві тры гады нас!
Ты лаві нас хутчэй,
Не раскрываючы вачэй!