понедельник, 1 апреля 2019 г.

Урок 25. Славутыя землякі.

 Гукі  [г], [і].


Ганаруся роднай Беларуссю,
Беларусамі сваімі ганаруся.
Мой народ, Радзіму праслаўляй,
Нашу землю, родны любы край!

     
    Францыск Скарына  -  першадрукр. Ён заснаваў першую друкарню ў Беларусі.



  
      Ефрасіння Полацкая  -  асветніца. Усё сваё жыццё прысвяціла народу.   Праславіла нашу зямлю тым, што заснавала манастыр, ініцыявала будаўніцтва царквы, перапісвала ад рукі рэлігійныя кнігі.       


   
             Усяслаў Чарадзей  -  легендарны полацкі князь.   



Злучы словы.

Францыск                Чарадзей                     першадрукар
Ефрасіння                Скарына                     князь
Усяслаў                     Полацкая                    асветніца
Уладзімір                 Казей                            піянер-герой
Марат                       Карват                         Герой Беларусі

Урок 24. Мясціна, дзе я жыву. Наша наваколле.

Гук  [і]


Беларусь  -  мая Радзіма,
Непаўторная, адзіная.
Сіні край азёр і рэк,
У сэрцы ты маім навек.

Урокі 22 - 23. Мясціна, дзе я жыву. Мая краіна. У родным горадзе (вёсцы).

Гук  [і]


Іван, Марына, Іра
Жывуць на вуліцы Міра.
У школу разам ходзяць
І браціка ў сад водзяць.

       Гульня "Так ці не?"
Шэры ваўчок - 
Схуднелы бачок
З ліскай сустрэўся,
Рыбкі наеўся.
            
                  Пакаціўся калабок
                  Па сцяжынцы ўлясок,
                  Там з лісой пасябраваў,
                  У госці ліску запрашаў.

Сарока-белабока
Кашку варыла,
Дзетак карміла.

 Урокі 20 - 21. Я і раслінны свет. 

Гукі  [дз'], [ч],  [ц' ].


Хлеб жытнёвы на стале
На льняным абрусе,
Бульба. бабка, дзеруны -
Ежа беларуса.

                  Над жытнёвым полем матылькі.
                  Між калоссяў =  вокі-васількі.
                  І рамонкі  гонкія ў зацішшы,
                  Толькі вецер ціха іх калыша.

      Утавіць патрэбныя словы.
                               Дзьмухавец-Пузанчык
      Ля дзіцячай пляцоўкі выраслі ______. Сінія  ______  ўзвышаліся над белымі  ____. І толькі жоўты   _______ пахваляўся  сваёй пухнатай галавой. Прайшоў час. Галава ў ______   стала белай і пушыстай. Яшчэ больш заганарыўся   _____ . Але наляцеў вецер. Разляцеліся пушынкі ў розныя бакі. І застаўся ______  адзін з лысай галавой.

воскресенье, 24 февраля 2019 г.

Урок 18.  Я і навакольны свет. Надвор'е. З'явы прыроды.


 Гукі  [дз'], [ц' ].


Надвор'ю сёння  я не рад:
Будзе дождж ці будзе град.
Гром, маланка  усё нягоды,
Назвы ўсе  з'явы прыроды.

Калі гэта з'ява бывае?

гром                      зіма                   град
снег                       вясна                ледаход
дождж                   лета                  шэрань
навальніца          восень              маланка

Свавольнік Пухнацік па свеце лятаў,
Усё вакол бачыў, усё заўважаў.
То бусла дагоніць, то кветку палье,
То з ветрам гуляе ці дожджыкам лье.

Знайдзі пару.
птушка                     дожджык
рамонак                   бусел
кропля                     дабрыня
клопат                      кветка      

Урок 19. Я і навакольны свет. Поры года і заняткі людзей.


 Гукі  [ў], [ц].


1. Мерзнуць рукі, мерзне нос.
   Бо на вуліцы мароз.
   Снег ідзе, цяпла няма,
   Бо настала ўжо ...    (і, з. м ,а).

2. Снег растаў, і сонца свеціць.
    Распрануліся ўжо дзеці,
    Крочыць пва зямлі яна - 
    Непаўторная  ...  (я, в, с, а. н) .

3.  Грыбы, ягады ў бары,
     Не лянуйся ты, бяры,
     Бо прыйшло ўжо гэта
     Да нас, дзеці,  ...     (е, л, а, т).

4. Дождж і  холад. Цяпло. Сонца
    Заглянула ўжо ў аконца.
    На двары надвор'яў восем,
    Бо прыйшла, рабяты,  ...   (о, в, с, н, е, ь). 

Урок 20. Я і навакольны свет. Я і жывёльны свет.

 Гукі  [дз'], [ч],  [ц' ].


У чашчобе па бары
Ходзяць моцныя зубры.
Побач з імі дзіцяня - 
Маладое зубраня.

 Паспрачаліся звяры:
-  Хто мацнейшы ў бары?
Доўга-доўга гудзеў бор.
Не рашаўся гэты спор.
Перамог амаль мядзведзь,
Не хапіла яму ледзь.
Выйшаў на арэну зубр
І пачаўламаць ён дуб.
Дуб стагнаў, згінаўся цяжка...
Прыпаўзла на крык мурашка,
Укусіла так зубра  - 
Не відаць яму дабра.
Папаўзла яна да хаткі...
Хто ж мацнейшы тут, рабяткі?