Урок 20. Я і навакольны свет. Я і жывёльны свет.
Гукі [дз'], [ч], [ц' ].
У чашчобе па бары
Ходзяць моцныя зубры.
Побач з імі дзіцяня -
Маладое зубраня.
Паспрачаліся звяры:
- Хто мацнейшы ў бары?
Доўга-доўга гудзеў бор.
Не рашаўся гэты спор.
Перамог амаль мядзведзь,
Не хапіла яму ледзь.
Выйшаў на арэну зубр
І пачаўламаць ён дуб.
Дуб стагнаў, згінаўся цяжка...
Прыпаўзла на крык мурашка,
Укусіла так зубра -
Не відаць яму дабра.
Папаўзла яна да хаткі...
Хто ж мацнейшы тут, рабяткі?
Комментариев нет:
Отправить комментарий