13. Я і мае сябры. Запрашаем на дзень нараджэння.
Гукі [р], [шч].
У Рыгоркі сёння свята. Дораць падарункі тата, Мама, браціі сястра, І ўся яго радня.
Мёд даруюць пчолкі шчодра, І выносяць яго ў вёдрах. Мішка шчыра іх вітае, У госці пчолак запрашае.
14. Я і мае справы. У доме (хаце).
Гукі [ц'], [дз']
Шмат чакае нас работы. Абавязак наш - турботы, Клопаты ў нашай хаце. Гаспадыня - наша маці.
15. Я і мае справы. На вуліцы (у двары). Гукі [ч], [ў].
Я гуляю ў двары! Колькі побач дзетвары! У пясочку ў малечы Ёсць і посуд, ёсць і печы. Вы пячыце, малышы, Песчаныя беляшы.
На скакалцы я скачу, На арэлях я лячу. Вось вазьму веласіпед. Падарыў яго мне дзед.
Выпускае коцік лапкі, З кіпцюрамі лапкі-драпкі. То сваволіць, то гуляе. Ад мяне ён уцякае. Хвосцік -- круглы абаранак. Кот мой спіць і ноч, і ранак.
16. Я і мае справы. У краме. Гукі [дз'], [ч], [ў].
Мы купілі сёння маме Хустку новую ў краме. І цукерак на абед Накупляў сягоння дзед.
З татам я пайду ў кіно, Купіць ён мне эскімо. А з бабуляю на дачу... Не хачу я, ледзь не плачу.
Вырашыла мышка гандляваць, Стала свой тавар прапанаваць. З кошкай Муркаю сябруе, Разам з Муркаю гандлюе.
17. Я і мае справы. На пошце. Гукі [ц'], [дз'].
Ёсць прафесій мільён, Ды адна з іх - паштальён. Ён часопісы разносіць - Радасць людзям ён прыносіць.
Дзядзька Шура - паштальён, Носіць пошту людзям ён. Усе яго чакаюць, Усмешкаю вітаюць.
13. Я і мае сябры. Запрашаем на дзень нараджэння.
Гукі [р], [шч].
У Рыгоркі сёння свята. Дораць падарункі тата, Мама, браціі сястра, І ўся яго радня.
Мёд даруюць пчолкі шчодра, І выносяць яго ў вёдрах. Мішка шчыра іх вітае, У госці пчолак запрашае.
Комментариев нет:
Отправить комментарий